Карляс Кастанэда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́рляс Сэ́сар Сальвадор Аранія Кастанэ́да (па-гішпанску: Carlos César Salvador Araña Castaneda; 25 сьнежня 1925 (альбо 1931, альбо 1935), Кахамарка, Пэру — 27 красавіка 1998, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік і антраполяг (доктар філязофіі па антрапалёгіі), этнограф, мысьляр эзатэрычнай накіраванасьці і містык, аўтар кніг-бэстсэлераў, прысьвечаных шаманізму і выкладу незвычайнага для заходняга чалавека сьветапогляду. Сам Кастанэда карыстаўся тэрмінам магія, аднак, паводле яго словаў, гэты панятак ня цалкам перадае сутнасьць вучэньня, заснаванага на традыцыях старажытных і новых «відушчых» — талтэкаў, — «Шляхі воіна».
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Карляс Кастанэда | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 сьнежня 1925(1925-12-25)[1][2][3] |
Памёр | 27 красавіка 1998(1998-04-27)[1][4][2][…] (72 гады) |
Сужэнец | Флярында Донэр[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | антраполяг, пісьменьнік, навэліст, эсэіст, этнограф, паэт |
Гады творчасьці | з 1968 |
Жанр | раман і эсэ |
Мова | ангельская мова[5], партугальская і гішпанская мова |
Подпіс | |
https://www.carlos-castaneda.com/ |
Close