Каранавірусы
сямейства вірусаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каранаві́русы (Coronaviridae) (каронавірус[1]) — сямейства з прыкладна 40 відаў вірусаў, якія паражаюць чалавека, жывёл, птушак. Вірыёны каранавірусаў акружаны бялковай мэмбранай і ліпаўтрымвальнай зьнешняй абалонкай, ад якой адыходзяць булавападобныя атожылкі, якія нагадваюць карону, за што тыя й атрымалі сваю назву.
Каранавірус | |
Выгляд вірыёну каранавірусу і ягонае сячэньне | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Riboviria |
Тып | Incertae sedis |
Атрад | Nidovirales |
Сямейства | Каранавірусы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Coronaviridae | |
Каранавірусная інфэкцыя сустракалася ў гісторыі чалавецтва даўно, аднак вірус упершыню быў выдзелены ў 1965 року. Усе каранавірусы зьяўляюцца абалонкавымі з адналанцужковым РНК-геномам пазітыўнай накіраванасьці і нуклеакапсыдам сьпіральнай сымэтрыі. Памер геному каранавірусаў вагаецца ад прыкладна 27 да 34 кіляпараў, што зьяўляецца адным з найбольшых паказьнікаў сярод РНК-вірусаў[2]. Памер вірыёна складае 60—200 нанамэтраў. Звышкапсыд мае ліпідны слой[3].
У XX стагодзьдзі былі апісаныя тры каранавірусы, якія трапілі да чалавека ад жывёлаў: вірус птушынага інфэкцыйнага бранхіту(en), чалавечы каранавірус 229E(en) ды чалавечы каранавірус OC43(en). Лічыцца, што крыніцай эпідэміі «гішпанкі», геном вірусу якой быў расшыфраваны толькі ў пачатку XXI стагодзьдзя, сталі птушкі[4]. У новым стагодзьдзі прычынай маштабных эпідэміяў станавіліся новыя каранавірусы: вірус(en) цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС, 2003), вірус(en) блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (БУРС, 2012), новы каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС-2, 2019)[5].
Зь вядомых на 2020 рок каранавірусаў ад чалавека да чалавека перадаюцца прынамсі 7 відаў. Але на іхнюю долю прыпадае толькі 8—10% захворваньня на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі[6]. У чалавека каранавірусы паражаюць дыхальныя шляхі, страўнікава-кішачны тракт і нэрвовую сыстэму. Выклікаюць дыхавіцу, кашаль і ліхаманку[7]. Такія формы як ЦВРС, БУРС і ЦВРС-2 могуць быць сьмяротнымі. У сьвіней каранавірусы выклікаюць гастраэнтэрыт і запаленьне мозга, у мышэй — жаўтуху, у курэй — бранхіт. Сералягічны дыягназ устанаўліваюць з дапамогай РЗК (рэакцыі зьвязваньня камплемэнту) і РН (вадароднага паказьніка)[3]. Спэцыфічных вакцынаў ці лекаў ад каранавірусу не існуе.