Каралеўства Вугоршчына (1920—1946)
дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе (1920—1946) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуго́рскае карале́ўства (па-вугорску: Magyar Királyság) — пэрыяд у новай гісторыі Вугоршчыны існаваньня манархічнае дзяржавы на тэрыторыі сучаснае краіны, якая фактычна кіравалася рэгентам Міклашам Хорці. Хорці афіцыйна прадстаўляў манархію караля Карла І, Апостальскага караля Вугоршчыны. Тым ня менш, спробы вяртаньня Карла І на трон былі прадухіленыя пагрозаю войнаў зь іншымі дзяржавамі і адмоўнай пазыцыяй да гэтага з боку Хорці.
Каралеўства Вугоршчына (1920—1946) вуг. Magyar Királyság | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Himnusz» | |||||
Афіцыйная мова | вугорская | ||||
Сталіца | Будапэшт | ||||
Форма кіраваньня | Рэгенцтва вакантна | ||||
Плошча • агульная |
1920 — 92 833[1] км² | ||||
Насельніцтва • агульнае ([[1920, 1930, 1941]]) • шчыльнасьць |
адпаведна 7 980 143[1]; 8 688 319[2]; 14 669 100[3] адпаведна 86; 93,3; 85,2/км² | ||||
Валюта | Вугорская крона (1920-1927), Вугорскае пэндзьё (1927-1946) | ||||
Незалежнасьць — абвешчанае — скасаванае |
1 сакавіка 1920 1 лютага 1946 |
Каралеўства Вугоршчына ўвайшло ў Другую сусьветную вайну ў якасьці адной з краінаў Восі. У 1944 року Вугоршчына была акупаваная Нацысцкай Нямеччынай, у выніку чаго Хорці быў пазбаўлены ўлады. У краіне быў устаноўлены новы пранацысцкі ўрад лідэра партыі «Скрыжаваныя стрэлы» Фэрэнца Салашы, які пераўтварыў Вугоршчыну ў марыянэткавую дзяржаву Трэцяга Райху.
Па заканчэньні Другой сусьветнай вайны Вугоршчына трапіла ў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюзу, а ў 1946 року на тэрыторыі Вугоршчыны была створаная прасавецкая Другая Вугорская Рэспубліка.