Канстытуцыя Баўгарыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Баўга́рыі (па-баўгарску: Конституцията на Република България) — асноўны закон Рэспублікі Баўгарыі. Прынятая 12 ліпеня 1991 року Вялікім нацыянальным сходам VII скліканьня.
Канстытуцыя Баўгарыі | |
Конституция на Република България | |
Вокладка выданьня 1991 року | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Поўная назва | Канстытуцыя Рэспублікі Баўгарыі
|
Юрысдыкцыя | Баўгарыя |
Прыняцьце | Вялікі нацыянальны сход Баўгарыі VII скліканьня |
Ухваленьне | 12 ліпеня 1991 (32 гады таму) |
Уступ у сілу | 13 ліпеня 1991 (32 гады таму) |
Кадыфікацыя | |
Скасаваныя акты | Канстытуцыя Народнай рэспублікі Баўгарыі |
Дададзеныя папраўкі |
Канстытуцыя замацавала ў Баўгарыі парлямэнцкую рэспубліку, унітарную дзяржаву, у якой недапушчальныя аўтаномныя тэрытарыяльныя ўтварэньні. У дзяржаве абвешчаны палітычны плюралізм, падзел уладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Выбарчая сыстэма забясьпечвае агульнае, роўнае і наўпроставае выбарчае права з тайным галасаваньнем. Канстытуцыяй вызначаныя формы ўласнасьці — прыватная і публічная (дзяржаўная і грамадзкая); асноўныя правы, свабоды, а таксама абавязкі грамадзянаў; дзяржаўныя герб, гімн, пячатка, сьцяг і сталіца Баўгарскай рэспублікі.