Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў
навукова-фантастычны фільм ЗША 2002 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Зо́рныя во́йны. Эпізо́д II: Ата́ка кло́наў» (па-ангельску: Star Wars Episode II: Attack of the Clones) — эпічны навукова-фантастычны фільм амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Гэта пяты фільм, але храналягічна другі фільм. Прэм’ера фільму адбылася 16 траўня 2002 року. Падзеі ў фільму разгортваюцца праз 10 рокаў пасьля бітвы на Набу, галяктыка стаіць на мяжы грамадзянскай вайны. Пад кіраўніцтвам Графа Дуку вялікая колькасьць сыстэм пагражаюць адлучыцца ад старой Рэспублікі й пачаць супраць яе вайну. Пасьля замаху на жыцьцё сэнатара Падмэ падавану Энакіну Скайокеру загадваюць суправаджаць яе на Набу й ахоўваць там. Паміж Энакінам і Падмэ ўспыхвае каханьне. Пад час выкананьня гэтай місіі ў Энакіну прачынаецца цёмны бок Моцы. Неўзабаве Энакін, Падмэ й Обі-Ван Кенобі трапляюць у самае сэрца сэпаратыстаў. Адбываецца бітва паміж войскамі Рэспублікі і баявымі дроідамі Гандлёвай фэдэрацыі. Распачынаюцца войны клонаў[5].
Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў | |
Star Wars Episode II: Attack of the Clones | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], баявік[d][4][1][2][…], прыгодніцкі фільм[4][1][2][…] і фэнтэзійны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джордж Лукас |
Сцэнарыст | Джордж Лукас |
Прадусар | Рычард Макалум |
У ролях |
|
Кампазытар | Джон Ўільямз |
Апэратар | Дэвід Татэрсоўл |
Мантаж | Бэн Бэрт[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox, Lucasfilm |
Распаўсюд | InterCom[d], 20th Century Fox, Netflix, Fandango at Home[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 16 траўня 2002 |
Працягласьць | 142 хвіліны |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $115 мільёнаў |
Прыбытак | $649 398 328 |
Папярэдні | Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза |
Наступны | Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |