Згубленыя (тэлесэрыял)
амэрыканскі тэлесэрыял / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Згу́бленыя» (па-ангельску: Lost) — фантастычна-прыгодніцкі амэрыканскі сэрыял пра лёсы пасажыраў самалёту лініі Oceanic Airlines, які ляцеў рэйсам 815 з Сыднэю да Лос-Анджэлесу ды разьбіўся на таямнічым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. 48 выжылых напачатку нічога, акрамя самалёту, не аб’ядноўвае. Акрамя падзеяў на высьпе, у кожную сэрыю ўплецены лёс аднаго з пасажыраў. Ад трэцяга сэзону («Through the Looking Glass») у сэрыі прадстаўлены флэшфорварды.
Згубленыя | |
Lost | |
Жанр | паранармальная тэлевізійная праграма[d], навуковая фантастыка на тэлебачаньні[d], тэлевізійная драма[d], рабінзанада[d] і звышнатуральная драма[d] |
---|---|
Рэжысэр | Дж. Дж. Абрамз Дэніел Аціяс Джэк Бэндэр Такер Гейтс |
Сцэнарыст | Дж. Дж. Абрамз Дэйман Ліндэлаф Джэфры Лібэр |
Прадусар | Дж. Дж. Абрамз Джэк Бэндэр Браян Бэрк |
У ролях | Мэт’ю Фокс Эванджэлін Лілі Джош Галаўэй Тэры О’Кўін Нэвін Эндрус Майкл Эмэрсан Хорхэ Гарсія Юджын Кім Дэніел Дэй Кім Элізабэт Мітчэл Дамінік Монаган |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | ABC |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Home Entertainment[d], Hulu[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 22 верасьня 2004 — 23 траўня 2010 |
Працягласьць | 42 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская, француская, карэйская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сэрыял быў створаны Дж. Дж. Абрамзам, Д. Ліндэлафам, Дж. Лібэрам, якія зьяўляюцца галоўнымі сцэнарыстамі. Большасьць сцэнаў зьнята на высьпе Оаху, Гаваі[1]. Першую пілётную сэрыю можна было пабачыць 22 верасьня 2004 году. 23 траўня 2010 году выйшла апошняя сэрыя заключнага 6-га сэзону. Вытворчасьцю «Згубленых» займаліся Touchstone Television, Bad Robot Productions ды Grass Skirt Productions. Музыку да сэрыялу напісаў Майкл Джакіна. «Згубленыя» — адзін з самых дарагіх тэлевізійных сэрыялаў. Высокі кошт стаў вынікам вялікай колькасьці пэрсанажаў ды высокага кошту здымкаў на Гаваях[2].
Неспадзяваныя павароты сюжэту ды няспыннае напружаньне гарантавалі «Згубленым» сусьветную папулярнасьць. У ЗША сэрыі першага сэзону праглядалі ў сярэднім каля 16 мільёнаў гледачоў. Сэрыял, які атрымаў вялічэзную папулярнасьць у сьвеце, быў таксама прызнаны крытыкамі. Ён узнагароджаны «Эмі» за найлепшы драматычны сэрыял (2005), «Залатым Глёбусам» за найлепшы драматычны сэрыял (2005) ды ўзнагародаю Гільдыі тэлевізійных актораў[3].
Згодна з найноўшымі маркетолагавымі крокамі, «Згубленыя» ўжо ня толькі сэрыял. Аўтары намагаюцца зацікавіць гледача шукаць дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце, трапляючы на шматлікія старонкі, заснаваныя з адною мэтаю: падаць яшчэ больш загадак. Лётныя лініі Oceanic Airlines, звышсакрэтная дасьледчыцкая кампанія DHARMA Initiative, таямнічы код на ўсіх прадуктах — гэта, магчыма, толькі частка шляхоў, якія могуць прывесьці да адказаў на пытаньні, якія паўстаюць на таямнічай высьпе. Дадаткова, каб надаць праўдзівасьці гістарычным падзеям, творцы ўплятаюць у сюжэт сапраўдныя ўстановы, напрыклад, унівэрсытэт Мічыгану.
У траўні 2007 году вытворцы сэрыялу паведамілі, што пасьля трэцяга сэзону будуць паказаныя яшчэ 48 сэрыяў з прыгодамі «Згубленых», згрупаваныя ў тры кароткія сэзоны[4]. Плянавалася, што тры апошнія сэзоны будуць мець па 16 сэрыяў. Але страйк Гільдыі сцэнарыстаў ЗША прывёў да таго, што чацьверты сэзон быў скарочаны да 14 сэрыяў. У сувязі з гэтым тэлеканал ABC паведаміў пра павелічэньне ў пятым і шостых сэзонах колькасьці сэрыяў да 17. Заключная сэрыя апошняга шостага сэзону пабачыла сьвет 23 траўня 2010 году.