Зброя несьмяротнага дзеяньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зброя несьмяротнага дзеяньня (ЗНД) — зброя, якая пры звычайным ужываньні не павінна прыводзіць да згубы ці сур’ёзных траўмаў у тых, супраць каго яна накіравана. Асноўная мэта выкарыстаньня такой зброі — нэўтралізацыя, а не параза праціўніка; шкода здароўю і фізычнаму стану людзей пры гэтым павінна быць зьведзеная да мінімуму.