Захоп самалёта рэйсу Ryanair 4978
авіяцыйны інцыдэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Захоп самалёта рэйсу «Раянэйр» 4978 — інцыдэнт зь міжнародным рэгулярным пасажырскім рэйсам ірляндзкай авіякампаніі «Раянэйр» з Атэнаў (Грэцыя) у Вільню (Летува)[1], які адбыўся 23 траўня 2021 году.
Quick Facts Зьвесткі пра катастрофу, Дата ...
Захоп самалёта рэйсу «Раянэйр» 4978 | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 23 траўня 2021 |
Месца катастрофы | Нацыянальны аэрапорт «Менск» |
Пункт вылету | Міжнародны аэрапорт «Элефтэрыяс Вэнізэляс» (Грэцыя) |
Пункт прызначэньня | Віленскі міжнародны аэрапорт (Летува) |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Boeing 737-8AS |
Авіякампанія | «Раянэйр» (Ірляндыя) |
Рэгістрацыйны нумар | SP-RSM |
Пасажыры | 171 пасажыр |
Параненыя | няма |
Загінулі | няма |
Close
Самалёт змусілі зрабіць незаплянаваную пасадку ў аэрапорце Менску, дзе супрацоўнікі Галоўнай управы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі двух пасажыраў — Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Соф’ю Сапегу.