Заходняя Прусія
пруская правінцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Прусія (па-нямецку: Westpreußen) — правінцыя Каралеўства Прусіі на абодвух берагох ніжняга цячэньня ракі Вісла са сталіцай у Данцыгу. Існавала з 1773 па 1829 і з 1878 па 1919.
Заходняя Прусія | ||||
| ||||
Дата заснаваньня: | 1773
| |||
Сталіца: | Гданьск і Гданьск | |||
Плошча: |
| |||
Насельніцтва: | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Утворана 1772/1793 з тэрыторыяў, якія Прусія заваявала ў Разьдзелах Рэчы Паспалітай. Фрыдрых II загадаў, каб новая правінцыя атрымала назоў «Заходняя Прусія» і каб Гэрцагства Прусія, абʼяднанае з Эрмляндам (Варміяй) насіла назоў «Усходняя Прусія».
Назоў «Заходняя Прусія» азначае захад гістарычнай прыбалтыйскай вобласьці Прусія, а не ўзьніклага ў 1701 аднайменнага каралеўства са сталіцай у Бэрліне (зямлі былога курфюрства Брандэнбурґ, якія сталі цэнтрам прускай дзяржавы Гоґенцолернаў, знаходзяцца заходней Заходняй Прусіі). На працягу XIX стагодзьдзя з ходам тэрытарыяльнай экспансіі каралеўства Прусія на захад такая назоў стала яшчэ больш умоўнай. Такі ж сэнс (адносна прыбалтыйскай тэрыторыі) мае і назоў Усходняя Прусія (былое гэрцагства).
У 1939 годзе пасьля ўключэньня вольнага горада Данцыга ў склад Трэцяга райха была ўтворана райхсгау Данцыг-Заходняя Прусія.
Пасьля 1945 году дзяржава Прусія была ліквідавана (фармальна ў лютым 1947 году), Заходняя Прусія і дзьве траціны Ўсходняй Прусіі сталі часткай Польшчы (гл. Паморскае ваяводзтва), а адна трэць Усходняй Прусіі адышла да СССР.