Законы Ньютана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зако́ны Нью́тана — фундамэнтальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між узьдзеяньнем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць раўнаньні руху любой мэханічнай сыстэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўзьдзеяньні, што аказваюцца на гэтую сыстэму.
- Першы закон Ньютана (закон інэрцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае хуткасьць свайго руху.
- Другі закон Ньютана (закон паскарэньня) вызначае залежнасьць між узьдзеяньнем на цела і яго паскарэньнем.
- Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяньня) вызначае, як суадносяцца сілы, зь якімі два целы ўзьдзейнічаюць адно на аднаго.