Жалезны крыж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жале́зны крыж (па-нямецку: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленьне Нямеччыны ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.
Quick Facts I ступені, II ступені ...
Жалезны крыж | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
Арыгінальная назва | Eisernes Kreuz | ||
Краіна |
прускі нямецкі Трэці Райх | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | Усе катэгорыі вайскоўцаў | ||
Падставы ўзнагароджаньня | За адвагу на поле боя | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 10 сакавіка 1813 | ||
Старэйшая ўзнагарода | German Cross[d] | ||
Малодшая ўзнагарода | War Merit Cross[d] |
Close
Ордэнам узнагароджваліся ўсе катэгорыі вайскоўцаў незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджаньне ордэнам адбывалася пасьлядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.
Жалезны Крыж стаў першай эўрапейскай узнагародай, якая надавалася выключна за подзьвіг — нягледзячы на званьне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасьцю ў народзе і арміі.