Ерусалім
горад ў Ізраілі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ерусалі́м, Ерузалем (на іўрыце: יְרוּשָׁלַיִם, Yerushalayim, па-арабску: القُدس, al-Quds) — сталіца й самы буйны горад Ізраілю. Насельніцтва на 2009 год складала 763 600 жыхароў. Ерусалім, у мінулым быў сталіцай старажытнага Юдэйскага царства. Горад ляжыць на водападзеле паміж Міжземным і Мёртвым морамі, на вышыні 650—840 мэтраў. Зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў сьвету — ягоны ўзрост больш за 3500 гадоў[1]. Ерусалім зьяўляецца цэнтрам дзьвюх рэлігіяў — юдаізму й хрысьціянства. Немалаважнае значэньне горад мае й для ісламу, ўяўляючы сабой такім чынам сумесь помнікаў гісторыі, культураў і народаў зь вялікай колькасьцю славутасьцяў.
Ерусалім | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | IV тысячагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Ізраіль | ||||
Мэр: | Машэ Ліён[d] | ||||
Плошча: | 125,156 км² | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 933 113 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 7455,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 91000–91999 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 31°46′44″ пн. ш. 35°13′32″ у. д. | ||||
Ерусалім | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.jerusalem.muni.il |
За сваю доўгую гісторыю, Ерусалім быў разбураны двойчы, абложаны 23 разы, атакаваны 52 разоў, і ўзяты й адбіты 44 разоў[2]. Старая частка гораду была заселеная ў 4 тысячагодзьдзі да нашай эры, што робіць Ерусалім аднім з найстарэйшых гарадоў у сьвеце. Старая сьцяна гораду ёсьць аб’ект Сусьветнай спадчыны. Горад традыцыйна дзеліцца на чатыры кварталы, аднак імёны, якія выкарыстоўваюцца сёньня, армянскі, хрысьціянскі, юдэйскі й мусульманскі кварталы былі ўведзеныя на пачатку XIX стагодзьдзя[3].