Дўэйн Джонсан
амэрыканскі рэсьлер і актор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дўэйн Джо́нсан (па-ангельску: Dwayne Johnson; нарадзіўся 2 траўня 1972 году) — амэрыканскі актор, прадусар, бізнэсовец і былы рэсьлер вядомы пад мянушкай Скала (анг. The Rock)[4]. Лічыцца адным з найвялікшых прафэсійных дужаньнікаў усіх часоў[5][6]. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акторскай справай. Ягоныя фільмы агулам назьбіралі больш за 3,5 мільярдаў даляраў у Паўночнай Амэрыцы і больш за 10,5 мільярдаў даляраў ва ўсім сьвеце[7], што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных актораў у сьвеце[8]. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у сьвеце[9][10].
Quick Facts Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Дўэйн Джонсан | |
Дата нараджэньня | 2 траўня 1972(1972-05-02)[1][2][3][…] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | забаўляльны барацьбіт, кінаактор, кінапрадусар, выканаўчы прадусар, амэрыканскі футбаліст, тэлеактор, актор агучваньня, бізнэсмэн, Canadian football player, актор |
Псэўданімы | The Rock |
Бацька | Рокі Джонсан[d] |
Маці | Ата Джонсан[d] |
Дзеці | Сымона Джонсан[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0425005 |
Сайт | facebook.com/DwayneJohns… |
Подпіс | |
Close