Дум-мэтал
жанр гэві-мэталу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дум-мэтал (анг. doom metal) — экстрэмальная форма гэві-мэталу, якая вызначаецца павольным тэмпам, паніжанным ладам і больш шчыльным і цяжкім гучаньнем гітар, што адрозьнівае яго ад менш агрэсіўных паджанраў мэталу. У лірыцы і музыцы выкрываецца жаданьне навесьці пачуцьці безнадзейнасьці, жаху і нямінучасьці лёсу.[1] Вялікі ўплыў на разьвіцьцё жанру зрабілі раньнія творы Black Sabbath,[1] якія заклалі падмурак для дум-мэталу: «Black Sabbath», «Electric Funeral» і «Into the Void». На пачатку 1980-х з адкрыцьцём новых гуртоў Ангельшчыны (Pagan Altar, Witchfinder General), ЗША (Pentagram, Saint Vitus, Trouble) і Швэцыі (Candlemass і Count Raven) іх гучаньне вылілася ў асобны жанр дум-мэталу.[1]
Quick Facts Стылістычнае паходжаньне, Паходжаньне ...
Дум-мэтал | |
Стылістычнае паходжаньне | Гэві-мэтал (асабліва альбомы Black Sabbath на пач. 1970-х) |
---|---|
Паходжаньне | Пачатак-сярэдзіна 1970-х, Эўропа і ЗША |
Тыповыя інструмэнты | электрагітара · бас-гітара · ударныя · вакал |
Папулярнасьць | Андэграўнд |
Вытворныя формы | готык-мэтал · сладж-мэтал · пост-мэтал |
Паджанры | |
эпік-дум · дроўн-дум · ф’юнэрал-дум · готык-мэтал | |
Роднасныя жанры | |
стоўнэр-дум · сладж-дум · дэт-дум | |
Doom metal music groups ў Вікісховішчы |
Close