Дубраўка (княжна польская)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (па-чэску: Doubravka, па-польску: Dąbrówka; паміж 920 ці 931—977) — дачка чэскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.
Дубраўка | |
Doubravka, Dąbrówka | |
Дубраўка Багемская (партрэт працы Яна Матэйкі | |
Род дзейнасьці | княжна |
---|---|
Дата нараджэньня | 940-е |
Месца нараджэньня | 920 ці 931 |
Дата сьмерці | 977(0977) |
Занятак | палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя хрысьціянства[d][1] і каралеўская дынастыя[d][1] |
Бацька | Баляслаў І Грозны |
Маці | Бягота[d] |
Дзеці | Балеслаў I Храбры, Гунцэлін[d] і Гунгільда Вэндэнская[d][2] |
Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебурскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.
У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысьціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрост правёў чэскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка садзейнічала распаўсюду хрысьціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.
Храніст Казьма Праскі ў «Чэскай кроніцы» у XII стагодзьдзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросьце, яна выйшла замуж за польскага князя, зьняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».
У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Сьвятаслава, жонка караля Швэцыі Эрыка VI Пераможца, пасьля сьмерці якога стала жонкай дацкага караля Свэна I Вілабародага.