Друк
працэс друку кніг і выяваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друк — працэс атрыманьня адбіткаў пісьмовых знакаў і выяваў пры дапамозе цісьненьня, звычайна пры дапамозе чарнілаў на паперы. Часта выконваецца ў выглядзе буйнога прамысловага працэсу і зьяўляецца неад’емнай часткай выдавецкай дзейнасьці.
Друк быў вядомы ўжо ў Старажытным Эгіпце і дзяржавах Міжрэчча, дзе за тысячы гадоў да нашай эры вырабляліся пячаткі з гераграфічнымі знакамі. Першай вядомай формай друку быў ксыляграфічны друк, які паходзіў з Кітаю — захаваныя вырабы былі зроблены да 220 году н. э.[1] Пазьнейшымі распрацоўкамі сталіся рухомыя літары (Бі Шэн)[2] Друкарскі варштат Ёгана Гутэнбэрга зьявіўся ў XV стагодзьдзі.[3] і болей прыдатны для заходніх моваў зь невялікімі альфабэтамі[4].
Тэхналёгія друку згуляла ключавую ролю падчас эпохі Адраджэньня і навуковай рэвалюцыі, і заклала матэрыяльную аснову для сучаснай, заснаванай на ведах эканомікі і распаўсюджваньні гэтых ведаў сярод чалавецтва[4]. Друк можа ажыцьцяўляцца практычна на любой цьвёрдай паверхні. Распаўсюджанымі матэрыяламі для друку ёсьць папера, кардон, тканіна, мэтал, шкло, плястмаса і палімэры, каменьні.