Другая балканская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая балканская вайна, Міжсаюзьніцкая вайна (па-баўгарску: Междусъюзническа война, па-сэрбску: Други балкански рат, па-грэцку: Β΄ Βαλκανικός Πόλεμος) — хуткацечная вайна 29 чэрвеня — 29 ліпеня 1913 году (іншы варыянт даты заканчэньня — 10 жніўня 1913 году) за разьдзел Македоніі, пачатая і прайграная Баўгарыяй.
Яе вялі між сабою Баўгарыя з аднаго боку і Сэрбія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турэччына – з другога, 29.6—10.8.1913. Баўгарыя фактычна пачала гэтую вайну і панесла паразу.
Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сэрбіі і Баўгарыі з-за падзелу тэрыторыяў, адабраных у Турэччыны ў часе 1-й балканскай вайны. Баўгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сэрбаў дайсьці да Скопле і Велеса, і заняць, такім чынам, моцную пазыцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турэччыны быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненьнем Турэччыны да рэваншу за паразу ў папярэдняй вайне.