Дождж
атмасфэрныя вадкія ападкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дождж — атмасфэрны ападак, які падае з аблокаў і дасягае зямлі ў выглядзе кропель вады, у сярэднім ад 0,5 мм. Калі дыямэтар кропель меншы за 0,5 мм, дождж называюць імжой. Дождж адрозьніваюць ад неліквідных відаў ападкаў, як то сьнег, град і мокры сьнег. Дождж патрабуе наяўнасьці тоўстага пласта атмасфэры й тэмпэратуру вышэйшую за тэмпэратуру плаўленьня вады над паверхняй Зямлі.
Вялікія кроплі вады (большыя за 8 мм), падаючы, распадаюцца. Вірга зьяўляецца відам ападкаў, пры якім пачынаецца падзеньне кропель на зямлю, але якія пасьпяваюць выпараецца, не дасягнуўшы паверхні, гэта ёсьць адзін са спосабаў, калі паветра можа стаць насычаным. Кроплі дажджу могуць мець паходжаньне з высокіх аблокаў, якія складаюцца з крышталікаў лёду, яны пераўтвараюцца ў кроплі вады ў цяплейшых слаях атмасфэры блізка каля зямлі, кроплі могуць быць вялікімі і малымі, у залежнасьці ад вільготнасьці паветра. Буйныя кроплі дажджу маюць пляскатую форму, а малыя — сфэрычную.
Калі інтэнсіўнасьць дажджу не перавышае 25 мм за гадзіну, дождж называюць «невялікім дажджом», ад 25 да 75 мм — «звычайны дождж», больш за 75 мм — залева. Дождж зьяўляецца асноўнай крыніцай прэснай вады для большасьці рэгіёнаў сьвету, забясьпечваючы спрыяльныя ўмовы для разнастайных экасыстэмаў, а таксама воду для гідраэлектрастанцыяў і арашэньня сельскагаспадарчых культураў. Колькасьць ападкаў вымяраецца з дапамогай датчыкаў дажджу, а сумарная колькасьць ападкаў можа быць ацэненая пры дапамозе пагодных радараў.
Гарадзкі цеплаввы эфэкт прыводзіць да павелічэньня колькасьці і інтэнсіўнасьці ападкаў. Глябальнае пацяпленьне таксама выклікае зьмены ў рэжыме ападкаў у глябальным маштабе, гэтак клімат станвіцца боль вільготным ува ўсходняй частцы Паўночнай Амэрыкі і больш сухім у тропіках. Антарктыда ёсьць самым сухім кантынэнтам. Ападкі зьяўляецца адным з асноўных кампанэнтаў воднага цыклю, і яны нясуць адказнасьць за дэпаніраваньне найбольш прэснай вады на плянеце. Дождж назіраецца і на іншых плянэтах, і можа складацца з мэтану, нэону і сернай кісьлі, а ня толькі з вады.