Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны савет (па-расейску: Государственный совет Российской империи) — найвышэйшы дарадчы орган Расейскай імпэрыі, які дзейнічаў у 1810—1917 гадах. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацьвярджэньнем імпэратарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.
Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 годзе становіцца найвышэйшым законадарадчым органам Імпэрыі. З 1906 году Дзяржаўны Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расейскага парлямэнту, нароўні зь ніжняй палатай — Дзяржаўнай Думай.