Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 (па-ўкраінску: День памʼя́ті та перемо́ги над наци́змом у Дру́гій світові́й війні́ 1939 – 1945) — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны, якое адзначаецца штогод 8 траўня, пачынаючы з 2024 году. Дзяржаўнае сьвята было ўстаноўлена 29 траўня 2023 г. Вярхоўнай Радай Украіны замест Дня перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 9 траўня, які прыходзіўся ў адзін дзень з савецкім Днём перамогі.[1][2]
У гадавіну капітуляцыі нацыстоўскай Нямеччыны (гэтую падзею прынята разглядаць як сымбаль перамогі над нацызмам) ва Ўкраіне, пачынаючы з 2016-га па 2023-ы год, ушаноўваўся 8 траўня памятны дзень — Дзень памяці й прымірэньня — (памяці ахвяр) сусьветнай вайны й прымірэньня паміж краінамі-ўдзельніцамі Другой сусьветнай вайны). Згодна з Указам Прэзыдэнта Ўкраіны, падпісаным у 2015 годзе, мэтай сьвяткаваньня зьяўляецца «дастойнае ўшанаваньне подзьвігу ўкраінскага народа, яго выдатны ўклад у перамогу Антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне й выказваньне павагі ўсім змагарам супраць нацызму».[3]
12 чэрвеня 2023 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон № 9278 «Аб Дні памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939—1945 гадоў».[4]