Данскія казакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Данскія казакі (Данское казацкае войска, Войска Данское) — казацкая супольнасьць, якая сфармавалася на рацэ Доне ў XV—XVII стагодзьдзях. Гістарычная мясцовасьць, дзе пражывалі данскія казакі, вядомая таксама як Усевялікае Войска Данское. Частка казакоў, а таксама некаторыя дасьледчыкі, вылучаюць данскіх казакоў у асобную ўсходнеславянскай народнасьць.
Разьмяшчаліся на асобнай аўтаномнай тэрыторыі, якая звалася Вобласьць Войска Данскога, займала малую частку сучасных Луганскай і Данецкай абласьцей Украіны і асноўныя часткі Растоўскай, Валгаградзкай, Варонескай абласьцей і рэспублікі Калмыкія ў Расейскай Фэдэрацыі.
Гістарычная назва зьвязана з ракой Донам (вадазбор Азоўскага мора). Сталіца Войска Данскога з 1571 па 1610 год знаходзілася на востраве каля станіцы Раздорская, з 1610 па 1637 год — у манастырскім мястэчку (за 6 км ад станіцы Старачаркаскай долу па плыні Дону), падчас Азоўскага сядзеньня з 1637 па 1642 год — у Азове, з 1644 па 1806 год — у Чаркаску (цяпер станіца Старачаркаская), тут зьбіралі вайсковую раду, прымалі царскіх паслоў і царскую плату. З 1806 году сталіцай Данскога казацтва зьяўляецца Новачаркаск.