Гімн Аўстрыі
дзяржаўны гімн Аўстрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Край гор і вод, краіна струменяў» (па-нямецку: «Land der Berge, Land am Strome») — з 22 кастрычніка 1946 году фэдэральны гімн Рэспублікі Аўстрыя.
Хуткія факты Аўтар словаў, Кампазытар ...
Land der Berge, Land am Strome | |
Край гор і вод, краіна струменяў | |
Аўтар словаў | Paula von Preradović[d] |
---|---|
Кампазытар | |
Краіна | |
Зацьверджаны | 22 кастрычніка 1946 |
Land der Berge, Land am Strome у Вікісховішчы |
Закрыць
Музыка гімна ўзятая з апошняга твора Вольфганга Амадэя Моцарта, «Масонскай кантаты» (па-нямецку: Freimaurerkantate), скончанага ім за 19 дзён да сьмерці, 5 сьнежня 1791 году. У сучасным музыказнаўстве лічыцца, аднак, што менавіта гэтая мэлёдыя напісаная не Моцартам, а яго таварышам па масонскай ложы Іяганам Хольцэрам. Для сучаснага аркестравага складу мэлёдыя канца XVIII стагодзьдзя была аранжыравана Максам Шэнхэрам. Словы гімну былі напісаныя Паўлай фон Прэрадовіч і зацьверджаныя на конкурснай аснове ў 1947 годзе.