Гэнрык Ібсэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэнрык Ібсэн (па-нарвэску: Henrik Johan Ibsen, 20 сакавіка 1828, Шыен — 23 траўня 1906, Хрысьціянія) — буйнейшы нарвэскі драматург XIX стагодзьдзя, тэатральны рэжысэр і паэт. Да яго часта зьвяртаюцца як да «айца» сучаснай драмы і аднаго з заснавальнікаў тэатральнага мадэрнізму[7]. У час, калі эўрапейскі тэатар павінен быў ствараць узор строгіх рамкаў сямейнага жыцьця і дабрабыту, яго п’есы лічыліся скандальнымі для большай часткі тагачаснай аўдыторыі. У творах Ібсэна дасьледваліся рэаліі, якія хаваліся за шматлікімі ўмоўнымі фасадамі тагачаснага грамадзства, выяўляючы шмат з таго, што выклікала трывогу ў многіх сучасьнікаў драматурга. Ібсэн часта ацэньваецца як адзін з па-сапраўднаму выбітных драматургаў у эўрапейскай драматычнай традыцыі.
Гэнрык Ібсэн | |
Henrik Johan Ibsen | |
Гэнрык Ібсэн у 1900 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Гэнрык Ёган Ібсэн (Henrik Johan Ibsen) |
Псэўданімы | Brynjolf Bjarme |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1828 Шыен, Нарвэгія |
Памёр | 23 траўня 1906 (78 гадоў) Хрысьціянія (Осьлё), Нарвэгія |
Пахаваны | |
Бацькі | Knud Ibsen[d][2] Marichen Altenburg[d][2] |
Сужэнец | Suzannah Ibsen[d][2][3] |
Дзеці | Sigurd Ibsen[d][2] і Hans Jacob Henriksen[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, тэатральны рэжысэр і паэт |
Гады творчасьці | 1850—1890 |
Кірунак | рэалізм / мадэрнізм |
Жанр | драма[4] і паэзія[4] |
Мова | нарвэская мова[5][6] і дацкая[5] |
Дэбют | «Катыліна», 1850 |
Значныя творы | «Пэр Гюнт» (1867) «Лялечны дом» (1879), «Прывіды» (1881) «Вораг народа» (1882) «Дзікая качка» (1884) «Геда Ґаблер» (1890) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
https://www.nb.no/forskning/ibsen/ |
Верш Ібсэна «Я ветразь свой у свет вялiкi…» пераклаў на беларускую мову Уладзімер Жылка[8]. Мікалай Пінігін паставіў у 1984 годзе спэктакль «Жанчына з мора» Гэнрыка Ібсэна.