Гран-Канарыя
гішпанскі востраў на Канарскім архіпэлягу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гран-Кана́рыя (па-гішпанску: Gran Canaria, [ɡɾaŋ kaˈnaɾja] — «вялікі [востраў] сабакаў») — адзін з астравоў Канарскага архіпэлягу, які належыць Гішпаніі. Знаходзіцца ў Атлянтычным акіяне за 150 км ад паўднёва-заходняга берагу Афрыкі і за 1350 км ад Эўропы. Другі паводле насельніцтва востраў архіпэлягу (846 717 чалавек паводле стану на 2018 , што складае каля 40% усяго насельніцтва архіпэлягу); трэці паводле плошчы (1560 км²) і вышыні (найвышэйшы пункт — пік Ньевес — 1949 м). Таксама трэці паводле колькасьці насельніцтва востраў Гішпаніі (пасьля Тэнэрыфэ ды Мальёркі).
Quick Facts Месца, Плошча ...
Гран-Канарыя | |
Пляж у Ляс-Пальмасе | |
Месца | Атлянтычны акіян |
---|---|
Плошча | 1560 км² |
Найвышэйшы пункт | 1949 м |
Краіна | Гішпанія |
Вобласьць | Канарскія астравы |
Насельніцтва (2018) | 846 717 |
Каардынаты | 27°58′ пн. ш. 15°36′ з. д. |
Гран-Канарыя |
Close