Грамады Францыі
француская адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуна (па-француску: commune ад па-лацінску: communia — супольнасьць) у Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка самага ніжняга структурнага ўзроўню (за выключэньнем такіх камун, як Парыж, Марсэль і Ліён). У шэрагу іншых краінаў францускай камуне адпавядаюць муніцыпалітэты, прыходы і г. д. Камуны могуць значна адрозьнівацца адна ад адной па колькасьці насельніцтва. Гэтак, камуны — гэта й шматмільённы Парыж, і вёска зь дзесяцьцю жыхарамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Камуна.
Да Вялікай францускай рэвалюцыі камунаў не існавала, іхную ролю збольшага выконвалі царкоўныя прыходы, лік якіх складаў парадку 60 000. На пачатак 2004 году ў Францыі налічвалася 36 782 камуны, у тым ліку 36 568 — у мэтраполіі і 214 — на заморскіх тэрыторыях. Сярэдняя плошча камуны ў мэтраполіі складае 14,88 км, сярэдняе мэдыяннае значэньне — 10,73 км. Сярэдняе мэдыяннае насельніцтва камуны складе 380 чалавек.
У кожнай камуне ёсьць мэр і муніцыпальны савет. Паўнамоцтвы гэтых суб’ектаў не залежаць ад колькасьці насельніцтва камуны. У Парыжы, Марсэлі й Ліёне камуны падпадзяляюцца на муніцыпальныя акругі.