Готы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́ты (гоцк. 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, лац. Gothi, Got(h)ones, Gutones, стар.-грэц. Γότθοι) † — германскі народ II—IX стагодзьдзяў, які да VIII стагодзьдзя адыгрываў значную ролю ў гісторыі Эўропы. Гэта былі плямёны скандынаўскага паходжаньня, якія размаўлялі на гоцкай мове — мове ўсходняе групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, для якой біскуп Вульфіла ў IV стагодзьдзі распрацаваў гоцкую пісьмовасьць). У першыя стагодзьдзі нашай эры прарабілі шлях з Швэцыі да Чорнага мора і ракі Дунаю, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскае імпэрыі. У III ст. падзяляліся на вэстготаў (вэзэготаў, тэрвінгаў; тэрыторыя сучаснай Малдовы), остготаў (астраготаў, грэўтунгаў; тэрыторыя Паўночнага Прычарнамор'я на ўсход ад Днястра), малых готаў (Мэзія, сучасная Баўгарыя) і готаў-тэтраксытаў (трапэзытаў; Крым). Пазьней у выніку некалькіх міграцыяў вэстготы апынуліся ў Гішпаніі, а остготы стварылі сваю дзяржаву ў Італіі (да сярэдзіны XVI ст.)[1].
Готы | |
«Біскуп Вульфіла тлумачыць готам Эвангельле», ксыляграфія 1890 году | |
Колькасьць | — |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Эўропа |
Мовы | гоцкая |
Рэлігія | політэізм, хрысьціянства |
Блізкія этнасы | вандалы, гепіды, скіры |
У сярэдзіне I стагодзьдзя ў нізоўі Віслы з удзелам готаў утварылася вэльбарская культура, у III ст. у Паўночным Прычарнамор'і ўзялі ўдзел у стварэньні чарняхоўскай культуры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі археолягі выявілі помнікі вэльбарскай культуры Вялічкавічы, Скорбічы, Берасьцейскі курганны могільнік ды іншыя[1].