Глябальны індэкс міру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гляба́льны і́ндэкс мі́ру (па-ангельску: Global Peace Index, GPI) — спроба вымярэньня адноснай пазыцыі нацыяў і рэгіёнаў на шкале міралюбнасьці. Разьлічваецца Інстытутам эканомікі і міру (IEP) ў супрацоўніцтве зь міжнароднымі экспэртамі інстытутаў міру і аналітычнымі цэнтрамі на падставе зьвестак, сабраных і прааналізаваных Economist Intelligence Unit. Упершыню рэйтынг быў складзены ў траўні 2007 року і з таго часу прадстаўляецца шторок. Па стане на 2013 рок улучае 162 краіны (у 2007 была 121). Сярод фактараў, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы, такія як узровень злачыннасьці і гвалту ўнутры краіны, а таксама такія чыньнікі зьнешняй палітыкі, як вайсковыя выдаткі і войны.
Гэты артыкул або разьдзел утрымлівае застарэлыя зьвесткі. |