Гефсіманія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гефсіма́нія (па-грэцку: Γεθσημανή, па-габрэйску: גת שמנים, па-арамэйску: גת שמני, сірыйск.ܓܕܣܡܢ, літаральна «ціскальня алею») — аліўкавы сад ля падножжа Алейнай гары ў Ерусаліме, найбольш вядомы як месца, дзе, паводле Дабравесьцяў, Ісус і Ягоныя вучні маліліся ў ноч перад укрыжаваньнем Ісуса.