Герб Сэрбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб Рэспублікі Сэрбіі (па-сэрбску. Државни грб Републике Србије) — адзін з сымбаляў сувэрэнітэту Рэспублікі Сэрбіі, зацьверджаны 17 жніўня 2004 году разам зь іншымі дзяржаўнымі сымбалямі (сьцяг, гімн), замяніўшы герб Рэспублікі Сэрбіі ў складзе Югаславіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжом і чатыры крэсіва. Зьверху каралеўская карона і плашч. Герб дакладна такі жа як герб Каралеўства Сэрбіі дынастыі Абрэнавічаў, упершыню прыняты ў 1882 годзе. Увядзеньне гэтага гербу азначае вяртаньне гістарычнага гербу Сэрбіі, але не ўзнаўленьне манархіі. Ёсьць і іншыя краіны, якія не зьяўляюцца манархіямі, але маюць на сваім гербе карону: Расея, Баўгарыя, Грузія, Вугоршчына.