Герб Пружанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб го́раду Пружа́ны ўяўляе сабой выяву зьвілістай блакітнай зьмяі з залатой каронай на галаве, якая вывяргае дзіця[lower-alpha 1], на срэбным полі.
Хуткія факты Апісаньне, Першыя згадкі ...
Герб Пружанаў | |
Герб гораду Пружаны | |
Сучасны герб Пружанаў | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | 3 траўня 1588 (436 гадоў таму) |
Зацьверджаны | 6 траўня 1589 (435 гадоў таму) |
Носьбіт | Пружаны |
Закрыць
Першапачаткова нададзены гораду 3 траўня 1588 Ганнай Ягелонкай, дачкой каралевы Боны Сфорцы, разам з магдэбурскім правам. У наш час зацьверджаны рашэньнем пружанскага райвыканкаму № 1214 ад 20 кастрычніка 1998 году. У гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь занесены 21 сьнежня 1998 пад №31[1].