Гамэр
старажытнагрэцкі эпічны паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гамэ́р (па-грэцку: Ὅμηρος, Hómēros) — легендарны першы грэцкі паэт і рапсод, якому прыпісваецца аўтарства эпічных паэм «Іліяда» і «Адысэя». Ягоныя эпасы ляжаць у аснове заходніх канонаў літаратуры, аказаўшы велізарны ўплыў на гісторыю літаратуры. Час жыцьця Гамэра зьяўляецца спрэчным пытаньнем. Герадот лічыў, што Гамэр жыў за 400 гадоў да часоў самога Герадота, адносячы такі чынам гады ягонага жыцьця да 850 году да н. э., у той жа час іншыя старажытныя крыніцы сьцьвярджаюць, што ён жыў значна бліжэй да часоў Траянскай вайны, у пачатку XII стагодзьдзя да н. э.[2].
Гамэр | |
Ὅμηρος | |
Бюст Гамэра ў Брытанскім музэі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля IX стагодзьдзе да н. э.[1]
|
Памёр | каля VIII стагодзьдзе да н. э. |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, аўтар, пісьменьнік |
Жанр | эпас |
Мова | старажытнагрэцкая мова |
Уплыў гамэраўскага эпасу аказаў значны ўнёсак у фармаваньне грэцкай культуры было шырока прызнана, і Гамэр быў ахарактарызаваны як настаўнік Грэцыі[3]. Фрагмэнтамі гамэраўскіх твораў лічыцца амаль палова ўсіх ідэнтыфікаваных старажытнагрэцкіх літаратурных папірусаў[4]. Ягонае імя было прынята інтэрпрэтаваць як «закладнік» альбо «сьляпак». За права звацца радзімай Гамэра змагаліся сем гарадоў: Сьмірна, Хіёс, Каляфон, Салямін, Родас, Аргас, Атэны.