Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гало́ўнае ўпраўле́ньне імпэ́рскай бясьпе́кі (па-нямецку: Reichssicherheitshauptamt, скар. RSHA — РСХА) — кіраўнічы орган палітычнай выведкі і паліцыі бясьпекі Нямецкага райху. Створана 27 верасьня 1939 году ў выніку аб’яднаньня Галоўнага ўпраўленьня паліцыі бясьпекі (па-нямецку: Hauptamt Sicherheitspolizei) і службы бясьпекі (СД). Знаходзілася ў падначаленьні райхсфюрэра СС і шэфа нямецкае паліцыі Генрыха Гімлера. Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі было адным з 12 галоўных упраўленьняў СС са штатам у 3000 супрацоўнікаў. Яно разьмяшчалася ў Бэрліне на Прынц-Альбрэхтштрасэ.
Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі | |
Папярэднік | Паліцыя бясьпекі[d] і Служба бясьпекі |
---|---|
Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1939 |
Дата спыненьня існаваньня | 8 траўня 1945 |
Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі ў Вікісховішчы |
Начальнікам РСХА быў прызначаны Рэйнхард Гейдрых, які кіраваў гэтаю арґанізацыяю да 27 траўня 1942 году, калі на яго быў зьдзейснены замах. Раненьне, атрыманае ў выніку нападу чэскіх партызан, падрыхтаваных у Англіі, апынулася сьмяротным, і 4 чэрвеня 1942 году першы шэф РСХА сканаў. З 28 траўня па 31 сьнежня 1942 году Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі ўзначальваў асабіста райхсфюрэр СС Генрых Гімлер. 30 студзеня 1943 году на гэты пост быў прызначаны обэргрупэнфюрэр СС Эрнст Кальтэнбрунэр, які й займаў яго да канца Другой сусьветнай вайны.