Вія Даляроза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́я Даляро́за (па-лацінску: Via Dolorosa — «Шлях смутку», «Шлях пакутаў», «Шлях жарсьцяў») — вуліца ў старым месьце Ерусаліму, па якой Ісус Хрыстос нёс крыж да месца свайго ўкрыжаваньня. Пакручасты шлях зь цьвердзі Антонія на захад да храму Гроба Гасподняга працягласьцю каля 600 мэтраў цяпер адно зь месцаў хрысьціянскіх пілігрымак. Шлях складаецца зь дзевяці этапаў; яшчэ пяць з XV стагодзьдзя знаходзіліся ўнутры Храму.