Віленская вуліца (Вільня)
вуліца ў Вільні (Летува) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ленская ву́ліца[1] (лет. Vilniaus gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Зялёны мост з скрыжаваньнем вуліцаў Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Віленская вуліца.
Quick Facts Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...
Віленская лац. Vilenskaja | |
вуліца | |
2020 | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Гіры |
Даўжыня | 1,2 км |
Паштовыя індэксы | LT-01102, LT-01119, LT-01402, LT-01506 |
На мапе | |
Вуліца Віленская ў Вікісховішчы |
Close
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнэсансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў.