Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Паўстаньне Каліноўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ты́дзень паўста́ньня Каліно́ўскага» — частка праекту «Тэматычны тыдзень», створаная дзеля адзначэньня 150-рочча пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага (22 студзеня 1863).
Тыдзень паўстаньня Каліноўскага
Тэрміны: 8—21 студзеня.
Арыентыр: 150-годзьдзе паўстаньня 1863 року — выдатная магчымасьць пашырыць беларускую Вікіпэдыю артыкуламі на гэтую тэматыку. Польскі, ангельскі й расейскі разьдзелы Вікіпэдыі ўтрымліваюць вялікую колькасьць зьвестак па вызначанай тэме, таму пры дадаваньні артыкула ў спасылку на стварэньне карысна прыводзіць спасылку на найбольш поўны артыкул на іншай мове. Аднак варта таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі зьвесткі пра шмат якіх асобаў у пералічаных вышэй разьдзелах адсутнічаюць.