Вікіманія
штогадовая канфэрэнцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіманія (па-ангельску: Wikimania) — штогадовая міжнародная канфэрэнцыя фонду Вікімэдыя. Зьяўляючыся адначасова навуковай канфэрэнцыяй і сацыяльнай падзеяй, Вікіманія зьбірае разам удзельнікаў розных праектаў фонду Вікімэдыя для абмену ідэямі, пабудовы новых партнэрстваў, дакладаў аб дасьледаваньнях і выніках праектаў. Яна таксама падае магчымасьць для «вікімэдыйцаў» (Wikimedians) сустрэцца з аднадумцамі для абмеркаваньня пытаньняў, зьвязаных зь бясплатным і адкрытым (open source) праграмным забесьпячэньнем, ініцыятывамі, накіраванымі на вольнае распаўсюджваньне ведаў і вікі-праектаў ва ўсім сьвеце.