Вялікі Тыргартэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі Тыргартэн (па-нямецку: Großer Tiergarten) — парк у цэнтры Бэрліна. Плошча самага вялікага парку Бэрліна складае 210 га. Для параўнаньня: Гайд-парк у Лёндане займае плошчу 125 га і Цэнтральны парк у Нью-Ёрку — 335 га. Некалькі вялікіх аўтамагістраляў праходзяць цераз парк, сярод іх Вуліца 17 чэрвеня. Яны перакрыжоўваюцца на плошчы Вялікая Зорка, у сярэдзіне якой знаходзіцца бэрлінская калёна Перамогі.