Вялікая сініца
від птушак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая сіні́ца (па-лацінску: Parus major) — самы буйны і найболей шматлікі з усіх сустракаемых у Беларусі відаў сініцавых птушкаў. Насяляе ў Эўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узьлесках, па берагах вадаёмаў. За невялікім выключэньнем, размножваецца з канца студзеня па верасень, робячы два кладзеньня за сэзон. Гняздуецца ў дуплах і пустэчах дрэваў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжаньня.
Імкнецца да жыльля чалавека, часта сустракаецца ў буйных гарадах і іншых насэленых пунктах, у прыгарадах, у садах і парках. Сілкуецца пераважна дробнымі казуркамі і іншымі бесхрыбтовымі. Зьнішчаючы вялікую колькасьць шкоднікаў лесу, прыносіць несумнеўную карысьць прыродзе. Узімку зьбіваецца ў зьмяшаныя зграйкі зь іншымі птушкамі і вандруе ў пошуках карма. Ахвотна наведвае кармушкі, дзе корміцца семечкамі сланечніка, несоленым салам, сьліўкамі з малочных пакетаў.