Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна ці Вялікая рэфармацкая царква (па-вугорску: Református Nagytemplom) — магчыма найбольш вядомы архітэктурны помнік у Дэбрэцэне, які знаходзіцца ў ніжняй частцы гораду, паміж плошчай Кошута і плошчай Кальвіна. Яна зьяўляецца сымбалем пратэстанцтва ў Вугоршчыне, і, верагодна, менавіта з-за гэтай царквы Дэбрэцэн часта лічыцца «кальвінісцкім Рымам». З плошчай у 1500 м² яна зьяўляецца найвялікшай пратэстанцкай царквой у Вугоршчыне. Яна таксама мае найвялікшы звон з усіх існых вугорскіх пратэстанцкіх цэркваў. Вялікая царква была пабудаваная паміж 1805 і 1824 у нэаклясыцыстычным стылі.
Царква | |
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна | |
Вялікая царква | |
Краіна | Вугоршчына |
Горад | Дэбрэцэн |
Каардынаты | 47°31′55″ пн. ш. 21°37′26″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Міхай Пэхі[d] |
Будаваньне | 1805—1824 гады |
Асноўныя даты: | |
Статус | царква |
Сайт | nagytemplom.hu |
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна | |
Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна на Вікісховішчы |