Вялікая кітайская сьцяна
найбуйнейшы помнік архітэктуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая кіта́йская сьцяна́ (па-кітайску. 萬里長城) — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км. Акрамя абароны, да іншых мэтаў Вялікай сьцяны адносяцца памежны кантроль, які дазваляў спаганяць пошліны на тавары, якія перамяшчаліся па Вялікаму шоўкаваму шляху, рэглямэнтаваць або стымуляваць гандаль, а таксама кантраляваць іміграцыю і эміграцыю. Акрамя таго, абарончыя характарыстыкі Вялікай сьцяны ўзмацняліся будаўніцтвам вежаў, казармаў, гарнізонавых станцыяў, сыстэмамі сыгналізацыі, зарганізаванымі пры дапамозе дыму ці агню. Шлях да Вялікай сьцяны таксама служыў транспартным калідорам.
Quick Facts Вялікая кітайская сьцяна, 萬里長城* ...
Вялікая кітайская сьцяна | |
---|---|
萬里長城* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Вялікая сьцяна дынастыі Мін у Цьзіньшаньлін | |
Краіна | Кітай |
Тып | фартыфікацыя |
Крытэры | i, ii, iii, iv, vi |
Спасылка | 438 |
Рэгіён** | Азія і Ціхаакіянскі рэгіён |
Каардынаты | 40°68′ пн. ш. 117°23′ у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1987 (11-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Close