Вэрнэр Сымэнс
нямецкі інжынэр, вынаходнік, прамысловец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнст Вэ́рнэр Сы́мэнс (ням. Зімэнс; 1816, в. Лентэ, цяпер у г. Гэрдэн(de), Гановэрская вобласьць(de), зямля Ніжняя Саксонія, Нямеччына — 1892, Бэрлін, цяпер Нямеччына) — нямецкі інжынэр-электратэхнік і вынаходнік-прамысловец 19-га ст. Сябар Прускай акадэміі навук (1874), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1882). У 1847 г. атрымаў патэнт на ўдасканалены тэлеграф, для якога вынайшаў бясшоўную гутаперчавую(en) абалонку дрота. Вынаходзтва засьцерагала кабэль ад вільгаці пры пракладцы пад вадой, што дазволіла ў 1868—1870 гг. працягнуць тэлеграфную лінію зь Лёндана (Ангельшчына) ў Калькуту (Брытанская Індыя; цяпер Індыя) даўжынёй звыш 11 тыс. км ды па дне Міжземнага мора. У 1853—1856 гг., падчас Крымскай вайны, праклаў тэлеграфную лінію ў Расейскай імпэрыі ад Пецярбурга да Севастопаля (Таўрыйская губэрня; цяпер Крым, Украіна)[7]. Кіраваў стварэньнем першай трамвайнай лініі на прамысловай выставе ў Бэрліне 1879 году. Займаўся распрацоўкамі ў галіне моцнатокавай электратэхнікі (электрычнай асьвятленьне, трамвай, электрастанцыя). Стварыў іртутны эталён супраціўленьня (ом) і сэленавы фатомэтар(en). Заснаваў электратэхнічны канцэрн «Сымэнс і Гальске». Яго імя атрымала адзінка электраправоднасьці — сымэнс[8].
Вэрнэр Сымэнс | |
ням. Ernst Werner Siemens | |
З 6-га выданьня «Энцыкляпэдычнага слоўніка Мэера»(de) 1906 г. | |
Дата нараджэньня | 13 сьнежня 1816(1816-12-13)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 сьнежня 1892(1892-12-06)[1][2][3] (75 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, вайсковы інжынэр, вынаходнік, інжынэр, палітык, інжынер чыгуначных шляхоў |
Навуковая сфэра | супор |
Месца працы | «Сымэнс і Гальске»(en) (Бэрлін; 1847—1890) |
Вядомы як | Вынаходнік удасканаленага тэлеграфа, электрычнага ліфта |
Навуковы кіраўнік | Густаў Магнус(de) (1802—1870) |
Бацька | Christian Ferdinand Siemens[d][5][6] |
Дзеці | Arnold von Siemens[d][5], Georg Wilhelm von Siemens[d][5], Anna Zanders[d][5], Carl Friedrich von Siemens[d][5] і Käthe Pietschker[d][5] |
Узнагароды | |
Сайт | siemens.com |
Подпіс | |