Выбух у Менску 4 ліпеня 2008 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падрыў у Менску 2008 году — падрыў каля стэлы «Менск — горад-герой» 4 ліпеня 2008 году падчас сьвяточнага канцэрта ў гонар афіцыйнага Дня незалежнасьці. У выніку выбуху 54 чалавекі зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, 47 чалавек былі шпіталізаваныя.
Quick Facts Месца атакі, Цэль атакі ...
Падрыў у Менску 2008 году | |
Улётка аб вышуку падазраванага (7 жніўня 2008 г.) | |
Месца атакі | Менск: каля стэлы «Менск — горад-герой» |
---|---|
Цэль атакі | Слухачы канцэрта |
Дата |
4 ліпеня 2008 (15 гадоў таму) 0:25 |
Спосаб атакі | Падрыў |
Зброя | Выбухоўка з гайкамі і цьвікамі |
Колькасьць параненых | 54 |
Колькасьць тэрарыстаў | 1 |
Тэрарысты | Зьміцер Канавалаў |
Арганізатары | Зьміцер Канавалаў |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′52″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. |
Падрыў у Менску 2008 году |
Close
13 красавіка 2011 г. у Менску затрымалі Зьмітра Канавалава(ru) (нар. 22 лютага 1986, Віцебск) з падазрэньнем ва ўчыненьні сьмяротнага падрыву на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Зьняты адбітак пальца супаў са знойдзеным 4 ліпеня 2008 г. на 2-ім выбуховым прыстасаваньні, якое не разарвалася[1]. 30 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак Канавалава да сьмяротнага пакараньня, прызнаўшы ў тым ліку вінаватым у падрыве 4 ліпеня 2008 году ў Менску каля стэлы «Менск — горад-герой»[2].