Васьмітысячнікі
сьпіс гораў вышынёй больш за 8000 м над узроўнем мора / From Wikipedia, the free encyclopedia
Васьмітысячнікі або горы-васьмітысячнікі — распаўсюджаная неафіцыйная назва горных вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
На Зямлі налічаецца 14 такіх пікаў, разьмешчаных у Гімалаях і Каракаруме і зьмешчаных на тэрыторыях Кітаю, Нэпалу і спрэчнага Кашміру.
Большасьць прафэсійных альпіністаў мараць пакарыць усе 14 гор, але на цяперашні момант гэта атрымалася толькі 13 людзям, прычым, да сярэдзіны 1990-х такіх было толькі двое — італьянец Райнгольд Мэснэр (1970—1986) і паляк Ежы Кукучка (1979—1987), прычым, калі першы першым пакарыў усе горы, то другі зрабіў гэта за рэкордна кароткі тэрмін — 8 гадоў, які яшчэ ніхто не перасягнуў.