Вальядалід
горад у Гішпаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальядалі́д (па-гішпанску: Valladolid) — горад ў Гішпаніі, сталіца аднайменнае правінцыі й Аўтаномнай Супольнасьці Кастылія і Леон. Насельніцтва гораду складае 311 501 чалавек, што робіць Вальядалід 13 самым густанаселеным муніцыпалітэтам у Гішпаніі й найбуйнейшым горадам у паўночна-заходняй Гішпаніі[1]. Горад разьмешчаны ў месцы зьліцьця рэк Пісуэрга й Эсгуэва.
Вальядалід | |||||
гішп. Valladolid | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1072 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Вальядалід | ||||
Кіраўнік: | Хесус Хуліа Карнера[d] | ||||
Плошча: | 197,91 км² | ||||
Вышыня: | 698 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 311 501 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1573,95 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 983 | ||||
Паштовы індэкс: | 47001–47016 | ||||
Нумарны знак: | VA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°39′7.13″ пн. ш. 4°43′42.82″ з. д. | ||||
Вальядалід | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.valladolid.es/ |
Стары горад Вальядаліду ўлучае шэраг гістарычных пабудоваў, як то палацаў, цэркваў, плошчаў, праспэктаў і паркаў, а таксама гістарычны музэяў, як то Нацыянальны музэй скульптуры, Музэй сучаснага мастацтва Патыё Эрэрыяна або Музэй Усходу, а таксама дамы-музэі Хасэ Сарыльля й Мігеля Сэрвантэса. Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяцца штогод у горадзе варта адзначыць Вялікі тыдзень, Міжнародны тыдзень фільмаў (гішп. Seminci) або тэатральны фэстываль.