Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна ў Пэрсыдзкім заліве (скарот: вайна ў заліве) — вайна паміж шматнацыянальнымі сіламі (на чале з ЗША, па мандаце ААН) і Іракам за вызваленьне і ўзнаўленьне незалежнасьці Кувэйту.
Quick Facts Вайна ў Пэрсыдзкім заліве, Дата: ...
Вайна ў Пэрсыдзкім заліве | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Зьверху па гадзіньнікавай стрэлцы: авіяцыя ВПС ЗША пралятае над падпаленымі нафтавымі сьвідравінамі ў Кувэйце; брытанскія салдаты падчас апэрацыі Granby; выгляд з камэры самалёта Lockheed AC-130; шаша сьмерці; танк M728. | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Міжнародная вайсковая кааліцыя ААН | Ірак | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Норман Шварцкопф Халэд бін Султан | Садам Хусэйн Султан Хашым | ||||||||
Close
Канфлікт вядомы вялікім размахам ужываньня авіяцыі і «разумнай» высокадакладнай зброі, што па меркаваньні шматлікіх адмыслоўцаў, адзначыла пачатак новай эпохі ў вайсковай справе (таксама, дзякуючы самаму шырокаму асьвятленьню працэсу баявых дзеяньняў у СМІ, апэрацыя атрымала мянушку «тэлевізійная вайна»). У амэрыканскім ужытку вайсковая апэрацыя мела назву «Бу́ра ў пустэ́льні».