Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна́ Расе́і з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́ду вядомая таксама як Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 траўня, была абвешчана 18 траўня 1792 ад імя расейскай імпэратрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму за скасаваньне расейскага пратэктарату, ухвалу Канстытуцыі 3 траўня ды іншыя новаўвядзеньні.
Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Расейская імпэрыя Часткі войскаў Таргавіцкай канфэдэрацыі | Рэч Паспалітая | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Міхаіл Крачэтнікаў Міхаіл Кахоўскі | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Юзэф Панятоўскі Людвіг Вюртэмбэрскі Юзэф Юдыцкі Міхал Забэла Тадэвуш Касьцюшка Станіслаў Макраноўскі | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
97 700 | 51 000 пяхоты 19 000 кавалерыі 200 гарматаў | ||||||||||
З-за таго, што да пачатку канфлікту армія Рэчы Паспалітай яшчэ не пасьпела цалкам прайсьці рэарґанізацыю паводле пляну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна не налічвала дастатковае колькасьці для адпору аґрэсару. У выніку гэтага ў шэрагах арміі Рэспублікі не было й гаворкі пра нейкія наступальныя дзеяньні, наадварот: гэтая вайна пераўтварылася для яе ў абарончую і суправаджалася паступовым адступленьнем да самой Варшавы.
Пасьля капітуляцыі Рэчы Паспалітай Расея і Прусія ажыцьцявілі другі падзел Рэчы Паспалітай.