Вайна Пунсовай і Белай ружы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна́ Пунсовай і Бе́лай ру́жы альбо Вайна́ ру́жаў (па-ангельску: Wars of the Roses) — сэрыя ўзброеных дынастычных канфліктаў за сталец Ангельшчыны, якая вялася паміж прыхільнікамі дзьвюх галінаў дынастыі Плантагенэтаў: Ланкастэраў і Ёркаў. Яны вяліся некалькімі эпізодамі паміж 1455 і 1485 гг. Канчатковую перамогу атрымаў дом Ланкастэраў на чале з Генрыхам Т’юдарам, пасьля чаго дынастыя апошняга кіравала ў Ангельшчыне і Ўэйлзе 117 гадоў. Вайна прынесла разруху і бедзтвы насельніцтву, у часе канфліктаў загінула значная частка прадстаўнікоў ангельскай фэўдальнай арыстакратыі.