Ваенныя пасяленьні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенныя пасяленьні — асобая арганізацыя войскаў у Расейскай імпэрыі ў 1810—1857 гадах, у якіх вайсковая служба спалучалася з сельскагаспадарчай працай.
Першае ваеннае пасяленьне стварыў міністар А. А. Аракчэеў у 1810 годзе на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета. Да жніўня 1818 года ваенныя пасяленьні ўзьніклі ў шэрагу губэрнях Расейскай імпэрыі, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Сялянаў вымушалі здымацца з абжытых месцаў і перасялялі ў Новарасейскій край, а ў іх мясцовасьці разьмяшчалі салдат пяхотных палкоў.