Бітва пад Палонкай
бітваў 1660 року ў часе Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Палонкай, Палонкаўская бітва (28 чэрвеня 1660) — адна зь пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны (1654—1667). Адбылася каля мястэчка Палонка на Наваградчыне. Скончылася перамогай аб’яднаных сілаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над войскам Маскоўскай дзяржавы. З гэтае бітвы пачалося вызваленьне Беларусі ад маскоўскіх захопнікаў.
Quick Facts Бітва пад Палонкай, Дата: ...
Бітва пад Палонкай | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Маскоўская дзяржава | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Павал Ян Сапега Стэфан Чарнецкі Самуэль Кміціч Аляксандар Палубінскі | Іван Хаванскі | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
8 тыс. літоўскіх і 4 тыс. польскіх ваяроў[1] | болей 20 тыс.[2] | ||||||||
Страты | |||||||||
300 забітымі | 2[1]—3,5[3] тыс. забітымі, 700 палонных | ||||||||
Close
Палонкаўская бітва — першая буйная перамога Рэчы Паспалітай на канцавым этапе вайны, якая спыніла маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замка і прывяла да вызваленьня земляў Вялікага Княства Літоўскага па Дняпро на ўсходзе і Дзьвіну на поўначы.