Бірманская мова
мова М’янмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бірманская мова, таксама м’янманская мова — тонавая, рэгістравая мова з ізахроннымі складамі, аналітычная мова з парадкам слоў SOV, уваходзіць у лола-бірманскай групу тыбэта-бірманскай падсям’і сына-тыбецкай (кітайска-тыбэцкай) моўнай сям’і. Пісьменнасьць — бірманскае пісьмо, якое паходзіць ад пісьменнасьці брахмі.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Бірманская мова (м’янма) | |
ဗမာစာ, [bəmàsà] | |
Ужываецца ў | М'янма, Тайлянд, Банглядэш, Малайзія, ЗША, Аўстралія, Лаос, Сынгапур |
---|---|
Рэгіён | М’янма |
Колькасьць карыстальнікаў | 42 млн |
Клясыфікацыя | мовы Эўразыі Сына-тыбэцкія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | М'янма |
Рэгулюецца | Myanmar Language Commission[d] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Burmese alphabet[d] і Burmese[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | my |
ISO 639-2(Б) | bur (B); mya (T) |
ISO 639-2(Т) | mya |
ISO 639-3 | mya |
Close
Зьяўляецца афіцыйнай мовай М’янмы (былой Бірмы). На бірманскай размаўляюць бірманцы і некаторыя нацыянальныя меншасьці, у прыватнасьці, моны. Сярод сына-тыбэцкіх моў па колькасьці носьбітаў саступае толькі кітайскай. Найстаражытны тэкст на бірманскай мове — надпіс М’язедзі — адносіцца да 1113 году.